Нейчы розум пахіснуўся і цвярозы апынуўся,
Напаўмёртвым шатуном паміж болем і віном.
Недзе Божа паслізнуўся, свет варожа ухмыльнуўся,
Зазірнуўшы ў акно, паміж болем і віном
Жыццё як жах, жыццё як жах,
Жыццё прывід у цемры ў шафы
Жыццё сансара павукоў,
Нараджэнне, смерць ізноў
Нараджэнне, смерць ізноў
Жыццё як жах, жыццё як жах,
Жыццё канаў на дне канавы
А людзі, людзі кажуць зноў
Людзі, людзі кажуць зноў
Кажуць, недзе ёсць любоў
Кажуць, недзе ёсць любоў
Кажуць, недзе ёсць любоў