Ў мармуровым сьнягу
Вецер песьні пісаў…
Вецер сьпеў завіваў
У ліловы вянок, —
Я цябе пакахаў,
Я цябе пакахаў…
Ў мармуровым сьнягу
Вецер песьні пісаў…
Зь сінявокіх нябёс,
Зь несызьмернай глыбі
Вецер зоркі зрываў,
Зь непакорнасьцю нёс.
Зьнікнеш зоркай і ты…
Зьнікнеш зоркай і ты
Зь сінявокіх нябёс,
Зь несызьмернай глыбі…